Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Историко-этнографический музей

Назва музея: Гісторыка-этнаграфічны музей

Назва ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зарэчкаўская сярэдняя школа”

Адрас музея: 225843 Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в.Зарэчка, вул. Савецкая, д. 19, 80164476118, e-mail: Zarechka-sh@drogichinoosit.brest.by

Профіль: комплексны (краязнаўчы)

Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:  zarechka.drogichin.edu.by

Інфармацыя аб дзейнасці музея: асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, фондавая, культурна-асветніцкая, грамадска-карысная.

Распрацаваны экскурсіі “Гісторыя малой Радзімы”, “Абарона Дняпроўска-Бугскага канала”, “Гісторыя школы”, “Генацыд беларускага народа”.

Кароткая характарыстыка музейных фондаў: асноўны фонд 756. Дапаможны фонд: 107

Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, археалогія, нумізматыка, адзенне.

Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: сякеры каменныя эпохі неаліту, рубілы каменныя, акаменелыя ракавіны, пенал самаробны.

Апісанне экспазіцый.

Этнаграфічны раздзел паказвае развіццё першабытных людзей, дае кароткія звесткі пра гісторыю вёсак Зарэчка, Кублік, Ляхавічы. Маюцца каменныя прылады працы, адзенне, абутак, прадметы побыту XIX-XX стст.,пісьмовыя дакументы пачатку XX стагоддзя.

  

  

  

Заходняя Беларусь у 1921-1939 гг. з дапамогай фотаматэрыялаў, схем і табліц знаёміць з камуністычным рухам на тэрыторыі раёна.

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. раздзел прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі вёсак Зарэчка, Хідры, Вялікі Лес, Кублік, Ляхавічы. Асноўная ўвага нададзена баявым дзеянням атрада ім. Шыша, абароне Дняпроўска - Бугскага канала. Раздзел прадстаўлены фотаздымкамі, копіямі дакументаў, ваенным рыштункам.

Акрамя гэтага аформлены стэнды, прысвечаныя гісторыі Зарэчкаўскай сярэдняй школы, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа.

Кіраўнік музея Галякевіч Віктар Іванавіч ўзнагароджаны Дыпломам фіналіста рэспубліканскага конкурсу (без ступені) “Во славу общей Победы”. (2019)

 

Разделы сайта