Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История, традиции

Цячэ канал, бяжыць удалеч,

Нясуцца хвалі следам за кармой.

Па берагах прырода ажывае,

Ціхутка размаўляючы з вадой.

Высока мост раскінуў свае шыркі,

Злучыўшы мірныя канала берагі,

А вось аўтамабіль сучасны, шпаркі

Не праляціць праз пост наш дарагі.

Так вось трапляеш у Зарэчку,

Мястэчка, што сярод балот, лясоў,

Дзе бусел ладзіць новую буслянку,

Зязюлька пракуе тут зноў і зноў.

І крамы ёсць, і Божы храм, і школа,

І люд мясцовы, здаецца, неблагі.

Як не цаніць зямелькі роднай кола,

Дзе нашых продкаў леглі карані.

Клімчук Н.П., настаўніца ДУА «Зарэчкаўская сярэдняя школа»

1872-2022

Нам -150!!!

«З далёкага мінулага…»

1872 г.- у вёсцы Ляхавічы адкрываецца царква. Пры ёй пачынае працаваць 4-х класная царкоўнапрыходская школа. Адукацыя праводзілася на рускай мове. Вывучалі «закон Божы», чытаць, пісаць і чатыры дзеянні арыфметыкі.

У часы Першай сусветнай вайны школа не працавала.

1921-1939гг. – працуе польская школа.

Вялікая Айчынная вайна – школа спалена.

«Пасляваенны час»

У пасляваенны час заняткі першапачаткова праводзіліся у прыватных сядзібах.

1948 г. – у в. Ляхавічы пабудавана Кубліцкая сямігадовая школа.


1959г.- в.Зарэчка пабудаваны новы будынак Ляхавіцкай сярэдняй школы

1982г. у в. Зарэчка адкрыта «ЗАРАЧАНСКАЯ сярэдняя школа»

Сёння мы - Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зарэчкаўская сярэдняя школа»: далучаемся і працягваем традыцыі сваіх продкаў.

  

    

  

    


  

Разделы сайта