21 лютага ў нашай школе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы. Цікава прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы «Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску» для вучняў 5-6 класаў. Вучні 9-11 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Пагуляем у родныя словы”. На перапынках гучалі беларускія песні.
Усе ў гэты дзень атрымалі асалоду ад гучання роднай мовы.



