Мова мая родная пявучая,
Чыстая, азёрная, гаючая.
Чую гэту мову змалку,
Як спявала мне бабуля калыханку.
Спеў той ліўся над калыскай
Мовай звонкай, роднай, блізкай.
Такімі словамі адкрываўся Дзень роднай мовы ў нашай школе. З самай раніцы навучэнцы пазнаёміліся з цікавымі фактамі ў беларускай мове, паслухалі прэм'еру песні групы "Дразды" "Беларуская мова". Вучні 5-8 класаў паўдзельнічалі ў віктарыне "Не маўчы па-беларуску". Старшакласнікі былі актыўнымі гульцамі інтэрактыўнай гульні "Знаўцы беларускай мовы"
Ну і завяршыўся сённяшні дзень напісаннем рэспубліканскай дыктоўкі, дзе кожны,хто жадаў, праверыў сябе: наколькі ён на "ты" з роднай мовай!




Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і пачаткоўцы. Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у адкрыцці дня роднай мовы, а затым намалявалі малюнкі-прысвячэнні роднай мове і паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне "Размаўляем па-беларуску"


