У рамках акцыі "Карысныя канікулы" 04.01.2023 года сярод вучняў 9-11 класаў нашай школы прайшла інтэлектуальная гульня " Кніга - крыніца ведаў". Усім вядома, што кніга - найлепшая крыніца ведаў. Дзякуючы ёй, мы адчыняем дзверы ў свет чалавечай душы, спазнаём саміх сябе, нешта новае і цікавае. Як вядома, гульня - не толькі забава, але і інтэлектуальнае спаборніцтва, справа досыць сур'ёзная, дзе ўдзельнікам трэба было паказаць свае веды па беларускай мове і розных раздзелах літаратуры. А яшчэ гульцы абмеркавалі і тое, што апрача мастацкіх, існуюць кнігі і навучальныя - гэта буквары,падручнікі, вучэбныя дапаможнікі. Яны - адны з першых дарадцаў, крыніц ведаў і інфармацыі для маладога пакалення. Падручнікі дапамагаюць людзям стаць адукаванымі, па-сапраўднаму дасведчанымі, культурнымі.


