У нашай установе адукацыі свае мерапрыемствы распачаў Тыдзень роднай мовы. Але цікава адзначыць, што першае мерапрыемства прайшло яшчэ напярэдадні, 16 верасня, калі вучні старэйшых класаў прымалі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце да Дня народнага адзінства.

У Зарэчкаўскай , у школе
Ходзяць дзеці талакою,
Тыдзень мовы тут адкрыўся
І народ заварушыўся!

Тэхработнік ты ці вучань,
Повар, дворнік ці заўхоз
Размаўляць па-беларуску
Нам патрэбна, вось дык вось!


Пачатковыя тут класы
Рэжуць, клеяць выкрунтасы,
Пажаданні роднай мове
Адпраўляць на пагатове!




Мы ў слоўніках сядзелі
І старанна так глядзелі:
Што дзе скажаш, што спытаеш,
Многа ў чым пазаглядаеш!..
