У рамках "Панарамы адкрытых урокаў" урок беларускай мовы ў 6 класе па тэме "Правапіс -н-,-нн- у прыметніках" правяла Клімчук Н.П. Вучні з задавальненнем выказаліся пра сваю родную мову, успаміналі выказванні беларускіх мастакоў слова. А яшчэ ўвесь час змагаліся з Памылкай Памылкаўнай, якая старалася іх заблытаць. Але шасцікласнікі справіліся, правільна выканалі тэставае заданне і атрымалі добрыя адзнакі.

