Дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. У гэты дзень да мовы па ўсёй краіне адносяцца з асаблівай увагай і пашанай: у школах, бібліятэках, на тэлебачанні і ў інтэрнеце ладзяць сустрэчы з мовазнаўцамі і пісьменнікамі, праводзяць літаратурныя вечарыны, акцыі, гульні.
У нашай установе адбылася акцыя "Нашы сэрцы нашай мове"

