Цячэ канал, бяжыць удалеч,
Нясуцца хвалі следам за кармой.
Па берагах прырода ажывае,
Ціхутка размаўляючы з вадой.
Высока мост раскінуў свае шыркі,
Злучыўшы мірныя канала берагі,
А вось аўтамабіль сучасны, шпаркі
Не праляціць праз пост наш дарагі.
Так вось трапляеш у Зарэчку,
Мястэчка, што сярод балот, лясоў,
Дзе бусел ладзіць новую буслянку,
Зязюлька пракуе тут зноў і зноў.
І крамы ёсць, і Божы храм, і школа,
І люд мясцовы, здаецца, неблагі.
Як не цаніць зямелькі роднай кола,
Дзе нашых продкаў леглі карані.
Клімчук Н.П., настаўніца ДУА «Зарэчкаўская сярэдняя школа»
1872-2022
Нам -150!!!
«З далёкага мінулага…»
1872 г.- у вёсцы Ляхавічы адкрываецца царква. Пры ёй пачынае працаваць 4-х класная царкоўнапрыходская школа. Адукацыя праводзілася на рускай мове. Вывучалі «закон Божы», чытаць, пісаць і чатыры дзеянні арыфметыкі.
У часы Першай сусветнай вайны школа не працавала.
1921-1939гг. – працуе польская школа.
Вялікая Айчынная вайна – школа спалена.
«Пасляваенны час»
У пасляваенны час заняткі першапачаткова праводзіліся у прыватных сядзібах.
1948 г. – у в. Ляхавічы пабудавана Кубліцкая сямігадовая школа.
1959г.- в.Зарэчка пабудаваны новы будынак Ляхавіцкай сярэдняй школы
1982г. – у в. Зарэчка адкрыта «ЗАРАЧАНСКАЯ сярэдняя школа»
Сёння мы - Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зарэчкаўская сярэдняя школа»: далучаемся і працягваем традыцыі сваіх продкаў.