З 14 па 19 лютага ў нашай установе адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і незвычайнымі конкурсамі.
Асаблівую цікавасць навучэнцаў выклікала квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова". Спаборнічалі дзве каманды ў наступных конкурсах: "Словаведы" (неабходна было растлумачыць значэнне слоў), "Прадоўжыць твор" (на веданне вучнямі вывучаных твораў), а пад час "Фразеалагічнай размінкі" патрэбна было мімікай і жэстамі раскрыць значэнне фразеалагізмаў.
Нікога не аставіла абыякавай і інтэрактыўная гульня "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!" на працягу гульні навучэнцы тлумачылі значэнне слоў-архаізмаў, слухалі урыўкі песен, пакладзеных на вершы беларускіх паэтаў, а пасля называлі твор і яго аўтара. у конкурсе "Крэатыў: плакат-заклік" патрэбна было прыдумаць плакат - лозунг-заклік "Вывучайце родную мову!"
Таксама вучні наведалі школьную бібліятэку і пазнаёміліся з выставай "Мова наша родная"
Былі вызначаны і лепшыя чытачы вершаў на роднай мове "Зорны спеў". Пераможцы прымуць удзел у раённым этапе конкурсу.
Фотагалерэя