6 лютага 2019 года на базе нашай установы адбылося паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры: актуальны стан, праблемы і перспектывы". Увазе настаўнікаў былі прапанаваны адкрытыя ўрокі: беларуская мова ў 5 класе "Вымаўленне і правапіс галосных е,ё,я" настаўнік Галаўко Д.К., беларуская літаратура ў 10 класе "Мастацтва раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў, прадстаўнікоў маладога пакалення ў рамане І.Мележа "Людзі на балоце" настаўнік Клімчук Н.П.
Фотагалерэя